Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 258 от 16.01.2003  

Замежныя студэнты скардзяцца на міліцыю

Замежныя студэнты Гродзенскага медунiверсiтэта лiчаць, што iх пераследуе мiлiцыя.

Аб гэтым паведамiла ў панядзелак Радыё Свабода. Згодна iнфармацыi, ардынатар медунiверсiтэту Мешканi Маджтаба наведаў начальнiка абласной мiлiцыi генерал-маёра Анатоля Белашэўскага i перадаў яму зварот, якi падпiсалi 59 замежнiкаў. Гэта грамадзяне Сiрыi, Палестыны, Пакiстану, Егiпту – студэнты i ардынатары з васьмi краiнаў. У звароце замежныя студэнты наракаюць, што мiлiцыянты могуць спынiць iх без прычыны, забраць дакументы, аштрафаваць па максiмуму. Яны таксама просяць замянiць супрацоўнiцу пашпартна-вiзавай службы Валянцiну Шуляк, якая кантралюе замежных студэнтаў.

Генерал Белашэўскi паабяцаў правесцi праверку паводле заявы замежных студэнтаў – паведамiла Радыё Свабода.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад