Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 258 от 16.01.2003  

М. Маркевіч вяртаецца на «хімію»

У сераду М.Маркевiч, рэдактар зачыненай уладамi гродзенскай газеты «Пагоня», вярнуўся ў Асiповiчы, дзе ён адбывае паўтарагадавое пакаранне на «хiмii».

У панядзелак ён выпiсаўся з кардыялагiчнага аддзялення Гродзенскага шпiталю №2, дзе правёў больш як два тыднi з дыягназам «гiпертанiчны крыз». Мiж тым, па словах самога Маркевiча, ягоны стан здароўя яшчэ не цалкам стабiлiзаваўся. У ноч напярэдаднi выпiскi ў М.Маркевiча зноў падвышаўся цiск; перыядычна ён скардзiцца на болi ў сэрцы, але лекары адносяць гэтыя сiмптомы да «фантомных», альбо «псiхагенных» (гэта значыць, што яны ўяўныя i ўзнiкаюць на нярвовай глебе). У цэлым ягоны стан здароўя дактары ацэньваюць як здавальняючы. Аднак М. Маркевiчу давядзецца яшчэ пэўны час прымаць лекi, пазбягаць цяжкай фiзiчнай працы i наогул усялякiх стрэсавых сiтуацыяў.

М. Маркевiч быў шпiталiзаваны 27 снежня, напярэдаднi вяртання ў Асiповiчы з Гродна, куды ён прыязджаў на Каляды.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад