Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 258 от 16.01.2003  

Навагрудак

Шарлатанка з Нясвіжа

У Юзэфы Цiмаховiч з вёскi Углы Навагрудскага раёна моцна захварэла сястра. Дзе яе толькi не лячылi: у Мiнску, Гродне, Навагрудку – нiдзе не маглi даць рады хваробе. I раптам з’явiлася «выратавальнiца», якая назвалася Валянцiнай Шаровай з Нясвiжа (нават акрамя адрасу хатнi тэлефон пакiнула). Гэта «лекарка» узялася вылечыць хворую за 10 сеансаў, беручы за кожны з iх па 20 даляраў. Уяўнае выратаванне адбывалася ў бальнiчнай палаце, але даверлiвай жанчыне з кожным днём станавiлася ўсё горш i горш. Атрымаўшы за дзесяты сеанс апошнюю плату, шарлатанка заявiла сваякам кабеты: «Цяпер забiрайце яе дадому, там справа пойдзе на папраўку».

Iлжэлекарку паслухалi. Хворая ж на другi дзень сканала. А шарлатанкi i след прастыў.

С.ВАЛОШКА

Назад