Ліда
Растуць грыбы замест ракетаў
У былых ангарах для ракетаў у колiшнiм вайсковым гарадку пад Лiдай прадпрыймальныя Вiктар i Iрына Козiкi вырошчваюць грыбы. У цёплую пару года прадпрыймальныя людзi збiралi за месяц да 300 кiлаграмаў смачных i, галоўнае, чыстых грыбоў. Зiмой ураджай меншы – кажуць, не сезон.
Па заяўках спажыўцоў вешанкi расфасоўваюцца: некаму хочацца прысмакаў з адных шляпак, iншыя выбiраюць ножкi, трэцiя купляюць грыбы цалкам. Iх смак станоўча ацанiлi ў кафэ на прыватных запраўках, у сталоўцы «Лiдсельмаша» i iншых месцах.
У планах прадпрыймальнiкаў – вырошчванне грыбоў яшчэ ў некалькiх ангарах.
А.ЖАЛКОЎСКI
|