Ашмяны
Замест ветфельчара – вартаўнік
Апошнiм часам на ферме «Белашы» эксперыментальнай базы «Баруны» Ашмянскага раёна зарэгiстравана 14 выпадкаў мёртванароджаных цялят. Прычыны называюцца самыя розныя.
Адна з iх заключаецца ў тым, што, калi роды адбываюцца ўначы, iх прымае вартаўнiк фермы. А ён, зразумела, не спецыялiст i не можа аказаць квалiфiкаванай дапамогi. На ветфельчара, якi жыве ў суседняй вёсцы, разлiчваць не даводзiцца. Здараецца, што ў начны час вартаўнiк выклiкае на дапамогу загадчыка фермы, цi просiць дапамогi вяскоўцаў. Ды зноў жа, яны не спецыялiсты. Бедам да ўсяго спрыяюць i факты нядбайнасцi i безгаспадарчасцi.
Падобнае творыцца не толькi ў барунскай гаспадарцы. Таму не даводзiцца здзiўляцца, што ў 2002 годзе па раёну зарэгiстравана звыш 200 выпадкаў мёртванароджаных цялят.
С.РАЦКЕВIЧ
|