Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 258 от 16.01.2003  

Лепшым уручылі прэміі

Урачыстая цырымонiя ўручэння прэмiй «За творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва» у чацверты раз адбылася ў Гродзенскiм абласным драматычным тэатры. Прэмiя была заснавана чатыры гады таму, а праз два гады ёй надалi iмя былога старшынi аблвыканкама А.Дубко. У гэтым годзе яна склала 25 мiнiмальных заробкаў.

Гэтым разам яе ўручаў намiнантам старшыня аблвыканкама У.Саўчанка. У сваёй прамове ён згадаў славутыя iмёны Прынёманскага краю: А.Мiцкевiча, Ф.Багушэвiча, Я.Карскага, I.Дамейку – i зазначыў, што нашы сучаснiкi годна працягваюць iх традыцыi.

Па вынiках 2002 года прызнаны ў наступных намiнацыях: «клубны работнiк года» – Алена Храмкова, вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi «бiблiятэкар года» – Ганна Макар, загадчык дзiцячага фiлiяла ГАНБ iмя Я.Карскага, «музейны работнiк года» – Святлана Кошур, старшы навуковы супрацоўнiк Карэлiцкага краязнаўчага музея «Зямля i людзi», «народны майстар года» – мастак–разбяр Мiкалай Скляр; «выкладчык года»– Уладзiмiр Захараў, выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага вучылiшча, лаўрэат мiжнародных конкурсаў гiтарыстаў; «мастак года» – Вiкторыя Iльiна, мастак–выкладчык дзiцячай мастацкай школы г.Гродна, «артыст года» – Аляксандр Аўрукевiч, дэрыжор i музычны кiраўнiк ансамбля песнi, музыкi i танца «Белыя Росы», «пiсьменнiк года» – Людмiла Кебiч за кнiгу «Зялёная рутвiца», выкладчык музычна–тэарэтычных дысцыплiн Гродзенскага каледжа мастацтваў; «рэжысёр года» – Мiкалай Макуць, рэжысёр i мастацкi кiраўнiк Ваўкавыскага народнага тэатра драмы i камедыi; «журналiст года» – Тамара Кароль рэдактар тэлебачання Гродзенскага тэлерадыёаб`яднання.

У гэтым годзе колькасць намiнацый павялiчылася, паколькi было вырашана вызначаць i лепшага мецэната года. «Мецэнатам года» названы Iлля Сянько, старшыня СГП «Абухава», за падтрымку i дапамогу абласной фiлармонii – гаспадаркай былi выдзелены фiнансавыя сродкi для калектыва «Белыя Росы».

Ала НIКIПОРЧЫК

Назад