Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 258 от 16.01.2003  

Першы юбілей «Шалома»

Грамадскасць Лiды адзначыла пяцiгадовы юбiлей ансамбля яўрэйскай музыкi «Шалом». З гэтай нагоды ў гарадскiм Доме культуры адбылася ўрачыстая вечарына.

Народны калектыў i яго таленавiтага кiраўнiка Мiхаiла Дзвiлянскага павiншавалi першы намеснiк старшынi гарвыканкама М.Малец, выканаўчы дырэктар аб’яднання абшчын прагрэсiўнага iўдаiзму Беларусi М.Кемераў, старшыня таварыства польскай культуры Лiдчыны А.Калышка i iншыя.

Вiншавальныя словы прамоўцаў чаргавалiся з выступленнем «Шалома» i створанай пры iм дзiцячай фальклорнай групы, народных ансамбляў «Крэсавяцы» i «Чаравiчкi». Пад адабральныя воклiчы «бiс» i «брава» у зале гучалi кранальныя мелодыi яўрэяў, палякаў, рускiх i беларусаў. Не абыйшлося на ўрачыстацi i без падарункаў юбiляру.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад