| ЛIДА
Школак становіцца менш 
            Апошнi год сваёй бiяграфii адлiчвае Астраўлянская пачатковая школа: 1 верасня сюды не паклiча дзяцей званок. Адзiнкавыя вучнi школкi працягнуць вучобу ў недалёкiм горадзе. 
            
             
            
	    Калi ў прыгараднай вёсцы, якой з’яўляецца Астроўля, дзяцей школьнага ўзросту пералiчылi па пальцах аднае рукi, то яшчэ горшае становiшча ў Буцiлах, Вангах, Яўсеевiчах. Дзяцей будуць падвозiць на заняткi ў iншыя школы, iншыя вёскi i гарады. Сумныя рэалii нашых дзён. 
 А.ЖАЛКОЎСКI |