Прывабны "Белы мядзведзь"
Перспектывай апынуцца побач з белым медзведзям, гэта значыць – быць сасланым на поўнач, у месцы не столь аддаленыя.
Так некалi лiчылi нашы грамадзяне, якiх запалохвала гэтым улада. Ды ўсё гэта ў мiнулым. Цяпер лiдскi клуб «Белы мядзведзь» стаў прывабным месцам для гараджан. У iм аб’яднаны аматары зiмовага купання. Днямi мясцовыя маржы наладзiлi на Лiдскiм возеры сапраўднае свята. У палонку з халоднай вадой лёгка ўскоквалi не толькi мужчыны, а i прадстаўнiцы слабога полу.
Сотням лiдчан запомнiлася вiдовiшча, якое нагадвала тэатральнае прадстаўленне. Сябры клуба «Белы мядзведзь» былi заахвочаны грашовымi прызамi, медалямi i ... пiвам. Дарэчы, мясцовыя пiвавары выступiлi фундатарамi незвычайнага свята.
А.ЖАЛКОЎСКI
|