Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 260 от 30.01.2003  

I тэатр можа зарабіць

Без ласкi мясцовай улады зарабiў сабе грошай на дэкарацыi i касцюмы ўзорны тэатр «Пунсовыя ветразi» Белiцкага сельскага Дома культуры.

Калектыў на чале з Валерыям Меляхаўцом пабываў са спектаклям «Кот у ботах» на гастролях у Брэсцкай вобласцi. I вярнуўся дамоў з грашовай выручкай. Акрамя гэтага i спектаклi прайшлi даволi ўдала. Мясцовыя ўлады не скупiлiся на пахвалы для тэатра.

Дзейнiчалi б так iншыя мастацкiя калектывы, то i ў мясцовага начальства менш балела б галава аб тым, дзе ўзяць грошы на развiццё культуры.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад