Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 260 от 30.01.2003  

Навагрудак

Ахвяры "Навагрудскага катла" чакаюць

Не першы год у Навагрудку i ў абласных калiдорах улады iдзе размова аб увекавечваннi ахвяраў першых дзён мiнулай вайны, якiя летам 1941 года апынулiся ў Налiбоцкай пушчы, у так званым «Навагрудскiм катле».

Даўно гатовы праект помнiка, абрана месца для яго ўсталявання. Меркавалася, што мемарыял будзе адкрыты да 60-й гадавiны з дня пачатку Вялiкай айчыннай вайны. Але сумны юбiлей давялося адзначыць без памятнага манумента. На гэта ў раённым бюджэце не знайшлося грошай. I вось райвыканкам прыняў доўгачаканае рашэнне. Магчыма, да 60-годдзя вызвалення Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў помнiк з’явiцца паблiзу дарогi на Любчу... Пажывем – пабачым.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад