Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 260 от 30.01.2003  

У спалучэнні рамантызму і філасофіі

Гродзенскi мастак Аляксандр Iзобаў удзельнiчаў у выставах у Мiнску, Германii, некалькi калектыўных i iндывiдуальных выстаў прайшло ў Гродне. Цяпер яго карцiны на тры тыднi «пасялiлiся» у Галерэi Тызенгаўза. «Ёсць нейкi рамантызм у гэтым старым будынку са скляпенiстай столлю, – прызнаўся мастак, – мне i самому было цiкава, як жа мае карцiны прыжывуцца тут».

На адкрыццi выставы мастацтвазнаўца М.Загiдулiна падкрэслiла, што Аляксандр Iзобаў знайшоў сваю мастацкую мову, яго складаныя вобразы-метафары – гэта своеасаблiвае спалучэнне рамантызму i фiласофii.

У разуменнi мастака вада, як адна з прыродных стыхiй, – гэта сiмвал ачышчэння, можа таму i пераважаюць сярод яго карцiн назвы «Хваля», «Мора», «Навальнiца», «Вадаспад» ... Хоць ён i параiў не чытаць назвы, паколькi ў iх няма логiкi – яна схавана. I ў гэтым сэнсе, як зазначыў пасля ў размове Аляксандр Iзобаў, – у сэнсе чэснасцi, адсутнасцi логiкi i якой-небудзь канцэпцыi (не так, як цяпер, калi ўсё вылiчваецца) ён цэнiць першабытнае мастацтва. А сваiмi любiмымi мастакамi назваў Эль Грэка i Т.Гейнсбара, Мадзiльянi i Дуда-Грача.

На адкрыццi выставы гучала гiтара Уладзiмiра Захарава.

Ала НIКIПОРЧЫК

Назад