Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 261 от 06.02.2003  

IЎЕ

Правальныя лічбы

Сумныя вынiкi прынёс мiнулы год жывёлаводам Iўеўшчыны. Згодна з прагнозам планавалi атрымаць ад каровы не менш як па 2700 кiлаграмаў малака, а надаiлi на 369 кiлаграмаў менш.

Ды дзе там да лiчбаў росту, калi калгасы iмя Коласа, «Прагрэс», iмя Заслонава, «Трабы» i iншыя знiзiлi надоi ў параўнаннi з папярэднiм годам.

Падобнае становiшча i з вытворчасцю мяса. Толькi 4 тоны ялавiчыны адправiў на перапрацоўку калгас iмя Ульянава. Такi паказчык адпавядаў бы фермеру, але не вялiкай калектыўнай гаспадарцы, якая, дарэчы, носiць iмя правадыра сусветнага пралетарыяту.

Свае правалы ў жывёлагадоўлi аграрнiкi тлумачаць неспрыяльным надвор’ем. Вядомыя аргументы для апраўдання безгаспадарчасцi.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад