Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 261 от 06.02.2003  

ЛIДА

Замест аркестра... самазвал

Вёска Ольгаўцы, што на Лiдчыне, страцiла яшчэ аднаго ветэрана Вялiкай Айчыннай. Пакiнуў наш свет Аляксандр Кацiла, салдат, якi вызваляў Варшаву, штурмаваў Берлiн. Аляксандр Мiхайлавiч, па сведчанню сваякоў, выказваў жаданне перад смерцю, каб у апошнi шлях яго праводзiлi з духавым аркестрам.

Атрымалася так, што праблематычнай стала нават дастаўка труны з целам нябожчыка на могiлкi. Калгас «Беларусь» запатрабаваў ад яго раднi бензiн для запраўкi машыны. I пасля гэтага прадаставiў... самазвал, на якiм звычайна ў калгасе возяць гной. Маўляў, памерламу ўсёроўна.

Аб гэтым факце паведамляла нават лiдская раённая газета. Ды гэта, вiдаць, не пашкодзiць кiраўнiкам калгаса i сельсавета, раённай ветэранскай арганiзацыi i надалей гучна заяўляць, як яны клапоцяцца пра ўдзельнiкаў вайны i iх сем’i, як адказна ставяцца гэтыя кiраўнiкi да прэзiдэнцкага дэкрэта аб падрыхтоўцы да чарговых юбiлеяў вызвалення Беларусi i Перамогi.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад