Дзмітрый Iваноўскі ізноў галадае
Кiраўнiк руху «Гарадзенскi выбар», мастак Дз.Iваноўскi асуджаны да 15 сутак арышту за ўдзел у акцыi прадпрымальнiкаў.
28 студзеня ў Гродне на плошчы Ленiна прайшоў сход прадпрымальнiкаў, якiя галасавалi за пачатак страйку з 1 лютага. Суддзя Дз.Дземчанка вырашыў, што гэта быў несанкцыянаваны мiтынг, i што Дзмiтрый Iваноўскi актыўна там удзельнiчаў. Яго асудзiлi па артыкулу 167 частка 2 Адмiстрацыйнага кодэксу РБ (арганiзацыя i актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мiтынгу). На судзе Iваноўскi сцвярджаў, што людзi прыйшлi на плошчу самастойна, ён толькi адказваў на iх пытаннi, паколькi прадстаўляў прадпрыймальнiкаў на перамовах з уладамi.
Некалькi месяцаў таму Iваноўскага пакаралi арыштам на 10 сутак за ўдзел у ланцугу неабыякавых людзей, гэта суд таксама ўлiчыў. Таму пакаранне было максiмальным – 15 сутак. Тады арыштант галадаў у следчым iзалятары i зараз таксама аб’явiў галадоўку, не пагадзiўшыся з рашэннем суда.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|