Канцэрты
«Нас усюды прымаюць цёпла і сардэчна...»
Прызнанне мастацкага кiраўнiка i дырыжора канцэртнага аркестра Гродзенскай абласной фiлармонii Барыса Мягкова, якое ён зрабiў пасля канцэрта для «БI», пацвердзiлася i на гэты раз.
У праграме канцэрта, што адбыўся ў зале фiлармонii, былi выкананы творы замежных кампазiтараў. Цёпла былi сустрэты публiкай п’есы Х.Кармайкла i М.Леграна, у якiх салiравалi Аляксандр Краўчук i Уладзiмiр Драчан. Прагучалi песнi ў выкананнi выкладчыцы Гродзенскага педагагiчнага каледжа Наталлi Парфiлавай, салiстаў аркестра Надзеi Iвановай, Алега Пухава, Наталлi Пятрышчавай i выпускнiцы каледжа мастацтваў Алесi Кульшы, якая ў хуткiм часе стане салiсткай калектыва. Выступленнне артыстаў пакiнула ў гледачоў адчуванне яркага мажорнага свята.
За сваю кароткую паўтарагадовую гiсторыю калектыў прыняў удзел у 2001 годзе ў фестывалi рэспублiканскiх аркестраў у Мiнску, выступiў некалькi разоў у сталiчнай фiлармонii, два разы пабываў на гастролях у Лiтве, аб’ездзiў многiя гарады i пасёлкi вобласцi.
Ала НIкIпорЧык
|