Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 261 от 06.02.2003  

Рамантычны вечар з гітарай

У Новым замку адбыўся канцэрт лаўрэата мiжнародных конкурсаў, а цяпер – i лаўрэата прэмii 2002 года «За творчыя дасягненнi ў галiне мастацтва i культуры», салiста абласной фiлармонii Уладзiмiра Захарава.

У праграме канцэрта былi выкананы творы А.Iванова-Крамскога, А.Дворжака, М.-Л. Анiды, а таксама iспанскiх кампазiтараў – Ф.Сора, Ф.Тарэгi, I.Альбенiса. Як i належыць, на вечары рамантычнай музыкi гучалi варыяцыi на тэмы рамансаў, вальсы i серэнады. Вiртуозная iгра музыканта знаходзiла жывы водгук у слухачоў. Прыхiльнiкi таленту Уладзiмiра Захарава доўга не адпускалi яго пасля заканчэння канцэрта – музыканту прыйшлося выканаць некалькi твораў «на бiс», у тым лiку i варыяцыю на тэму рускай песнi «Исходила младенька», дзе прагучала падражанне царкоўнаму звону.

Ала НIкIпорчык

Назад