Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 261 от 06.02.2003  

«Аджарыя» з «Бярозавым гаем»

Мiкалай Стаднiк нарадзiўся на Украiне, жыў у Грузii, а з восенi 1997 года другой Радзiмай для яго стала Беларусь. Першая выстава мастака на нашай зямлi адкрылася ў Гродне ў Новым замку.

На выставе прадстаўлены карцiны розных жанраў, выкананыя ў тэхнiцы алею, а таксама малюнкi алоўкам. У некаторых творах рэалiстычнае адлюстраванне пераплятаецца з элементамi фантазii. Тут суседнiчаюць пейзажы з выглядам Батумi, яркiя паўднёвыя нацюрморты («Аджарыя.Нацюрморт», «Нацюрморт са свечкамi») i партрэты блiзкiх, выкананыя алоўкам. Мастак паспеў адлюстраваць i лiрычныя краявiды , i архiтэктурныя помнiкi сваёй другой Радзiмы: «Бярозавы гай», «Рэчка ў лесе», «Лiдскi замак», «Царква ў Альшанах» i iнш. Лiрычную ноту ў адкрыццё выставы ўнесла i выступленне музыкантаў з вёскi Малое Мажэйкава.

У знак удзячнасцi за арганiзацыю выставы Мiкалай Стаднiк падараваў па карцiне Лiдскаму раённаму аддзелу культуры i Гродзенскаму дзяржаўнаму гiсторыка-археалагiчнаму музею.

Ала НIкIпорчык

Назад