Юбiлеi
Помнім герояў?
Другога лютага споўнiлася 165 гадоў з дня нараджэння Кастуся Калiноўскага (1838-1864). К.Калiноўскi з’яўляецца адным з самых славутых сыноў Айчыны. Дзеля Айчыны i яе народу ён ахвяраваў сваё жыццё. За арганiзацыю i ўдзел у паўстаннi ў 26 гадоў быў павешаны царскiмi ўладамi ў Вiльнi.
Аб гэтым юбiлеi ў Гродне не ўспомнiлi, толькi сцiплыя кветкi ў нядзелю ляжалi каля памятнага знака, што на чыгуначным вакзале. Мы дагэтуль у сваiм горадзе не маем помнiка нашаму нацыянальнаму герою. На цэнтральнай плошчы стаiць Ленiн...
Чацвёртага лютага быў яшчэ адзiн юбiлей – 257 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкi. Ён нацыянальны герой не толькi Беларусi, але i Польшчы, Лiтвы, Францыi, Злучаных штатаў Амерыкi. Аб iм у Гродне таксама нiхто не ўзгадаў. Кароткая ў нас памяць, землякi.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|