Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 262 от 13.02.2003  

Узровень беспрацоўя павялічваецца

На 1 лютага ў Беларусi на ўлiку па беспрацоўю ў дзяржаўнай службе занятасьцi насельнiцтва стаяла 137,4 тысячы чалавек.

З iх амаль кожны другi – з выплатай дапамогi. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньнi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сярод зарэгiстраваных у студзенi беспрацоўных – 2,5 тысячы чалавек, вызваленых з ранейшага месца працы па скарачэньнi штатаў цi ў сувязi зь лiквiдацыяй прадпрыемства. Узровень беспрацоўя ў краiне на 1 лютага падвысiўся да 3,1 адсоткаў да эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Самы высокi гэты паказьнiк традыцыйна ў Вiцебскай вобласьцi. Ён раўняеца 4,3. А самы нiзкi iндэкс беспрацоўя ў сталiцы – 1,8.

Charter97

Назад