Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 262 от 13.02.2003  

АСТРАВЕЦ

Падпольны сход у калгасе

У калгасе iмя Чапаева Астравецкага раёна адбыўся закрыты справаздачна-выбарчы сход. Ахова з двух мiлiцыянтаў не пусцiла на паседжанне кандыдата ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы спадара Уласевiча.

Кадыдат у дэпутаты Уласевiч жыве на тэрыторыi калгаса i працуе настаўнiкам у школе.

Як паведамiў «БI» спадар Уласевiч, ён таксама хацеў выступiць на сходзе перад калгаснiкамi. Па яго словах, гэта зрабiлi наўмысна, паколькi старшыня калгаса Уладзiслаў Рук з’яўляецца на выбарах яго канкурэнтам.

Спадар Уласевiч звярнуўся ў раённы аддзел мiлiцыi, i ў Варняны прыязджаў намеснiк начальнiка Астравецкага РАЎС Юрый Блажкавiч. Ён патлумачыў нашай газеце, што iнцыдэнта нiякага не было, усё згодна з законам, маўляў, калгаснiкi праводзiлi свой сход i зачынiлi дзверы, каб не хадзiлi чужыя.

Старшыня калгаса У.Рук наогул адмовiўся гаварыць з карэспандэнтам «БI» i кiнуў тэлефонную трубку. У сваю чаргу, пакрыўджаны настаўнiк Уласевiч накiраваў заяву ў пракуратуру, паколькi лiчыць, што парушаны найперш яго правы, як кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савета.

Да ўсяго, ён не можа ўцямiць, чаму хаваюцца ад людзей на так званых «закрытых» сходах у калгасе.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад