| 
             ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
 
            
	    Дзмітрый Iваноўскі на свабодзе
            
            
            Заўтра сканчаецца тэрмiн адбыцця пакарання Дзмiтрыя Iваноўскага, якi быў асуджаны на 15 сутак адмiнiстратыўнага арышту па абвiнавачваннi ў арганiзацыi несанкцыянаванага мiтынгу прадпрымальнiкаў на плошчы Ленiна. Пасля агучвання прысуду ён аб’явiў галадоўку ў зале суда. Аб гэтым «БI» паведамляла ў мiнулым нумары.
            
             
            
            
	    Усе 15 сутак ён трымаў галадоўку. На мiнулым тыднi яго прадстаўнiк у судзе старшыня абласнога аддзялення Беларускага Хельсiнкскага камiтэту Аляксандар Антанюк падаў скаргу на датэрмiновае вызваленне. Аднак, тэкст гэтай скаргi ён не здолеў узгаднiць з сваiм даверцам. У пятнiцу 7 лютага начальнiк Кастрычнiцкага РАУС Генадзь Хацько не дазволiў сустрэчу з Iваноўскiм. Па словах А.Антанюка, Г.Хацько заявiў, што «iзалятар – не дом спатканняў». Спадар Антанюк намерваецца абскардзiць дзеяннi Г.Хацько ў абласным Упраўленнi ўнутраных справаў i пракуратуры. 
 
М.МIКАЛАЙЧЫК 
            
	    |