Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 263 от 20.02.2003  

СMI

Прысуд П.Мажэйку можа быць перагледжаны

Вярхоўны суд Беларусi запатрабаваў судовую справу закрытай уладамi гродзенскай газеты «Пагоня», каб разгледзець у парадку нагляду скаргу асуджанага журналiста Паўла Мажэйкi. Аб гэтым яшчэ ў панядзелак паведамiла «Радыё Свабода».

З iнфармацыi вынiкае, што толькi пасля разгляду запатрабаванай справы Вярхоўны суд можа вынесцi пратэст на прысуд Ленiнскага суда Гродна. «Гэты факт абнадзейвае, – сказаў кiраўнiк юрыдычнай службы Беларускай асацыяцыi журналiстаў Мiхаiл Пастухоў. – Тое, што скарга прынятая да разгляду, дае надзею, што прысуд можа быць перагледжаны ў бок змягчэння».

Судовая справа прыйшла з Ленiнскага раённага суду Гродна ў Вярхоўны суд 27 студзеня, гэта значыць, што вынiк разгляду будзе абвешчаны пасля 27 лютага.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад