Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 263 от 20.02.2003  

IЎЕ

Папярэджвае... першамайскі лозунг

У Iўi тэрмiнова спатрэбiлася адрамантаваць частку даху на будынку, у якiм месцiцца прыватная крама «Чайка».

Для папярэджвання пешаходаў аб магчымай небяспецы мiж коламi трактара, якi стаяў на тратуары, нацягнулi чырвонае палотнiшча са словамi «Да здравствует 1 Мая – Международный день солидарности трудящихся всех стран!». I побач на вяроўцы матлялiся чырвоныя сцяжкi. Так дбаюць пра тэхнiку бяспекi iўеўчане на вулiцы К.Маркса.

Падобная практыка ў горадзе мае ўжо даўнiя каранi. У 2001 годзе, да прыкладу, падчас газiфiкацыi жылога сектару ля выкапаных ямаў на вяроўках матлялiся папераджальныя стужкi пакроеныя з дзяржаўнага беларускага сцяга. Вось такiя адносiны да пралетарскай спадчыны i дзяржаўнай сiмволiкi ў Iўi. У адных гэта выклiкае абурэнне, у iншых – усмешкi.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад