Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 263 от 20.02.2003  

Неплацельшчыкаў закляймілі публічна

У Iўеўскiм раёне ўсур’ёз ўзялiся за тых, хто своечасова не расплачваецца за камунальныя паслугi. Спiс складаецца з 375 прозвiшчаў. Сума запазычанасцi сягае 30 мiльёнаў рублёў. На самых злосных неплацельшчыкаў складзены iскi ў суд. Каля 60 прозвiшчаў злосных неплацельшчыкаў змешчаны на старонках раённай газеты.

У каментарыi да спiску зацятых неплацельшчыкаў чыноўнiк мясцовага жылкамунгаса I.Жабiнскi зазначае, што сярод iх ёсць нямала грамадзян з прыстойнымi даходамi. Праўда, чыноўнiк забыўся сказаць пра тых людзей, якiя фiзiчна не могуць заплацiць за камунальныя паслугi, паколькi практычна не маюць даходаў i ледзьве перабiваюцца, каб пракармiць сям’ю. Чужое, як кажуць, не балiць.

С.РАЦКЕВIЧ

P.S. На мiнулым тыднi прэзiдэнт краiны прызнаў, што з кiшэняў нашых людзей чыноўнiкi забiраюць апошняе, а часам засоўваюць руку i ў пустую кiшэню. Але наўрадцi пасля гэтага адклiчуць у Iўi тыя iскi з суда.

Назад