Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 263 от 20.02.2003  

НАВАГРУДАК

Пшык... ад рэфармавання

Слова «пшык» апошнiм часам стала папулярным не толькi ў асобна ўзятых раёнах, але i ў цэлым па краiне. У Навагрудскiм раёне, напрыклад, пад лозунгам рэфармавання замест калгаса «Сцяг працы» стварылi адкрытае акцыянернае таварыства «Ятра». I вось падведзены вынiкi гадавой дзейнасцi: была гаспадарка адстаючай, а цяпер наогул заняпала. Каровы сталi горш даiцца аж на 665 кiлаграмаў i за год даюць толькi па паўтары тысячы кiлаграмаў малака. Даходзiць да таго, што iх папросту няма нiякага сэнсу трымаць.

Падобная сiтуацыя пасля рэфармавання назiраецца не толькi ў ААТ «Ятра», тое самае i ў ААТ «Гарадзечна». Заробак сялянам затрымлiваюць па тры-чатыры месяцы.

Вiдавочна, што мала змянiць шыльды, рэфармаванне патрабуе новых эканамiчных умоваў, у якiх было б выгодна займацца сельскай гаспадаркай.

С.ВАЛОШКА

Назад