Консульства адкрылі афіцыйна
У мiнулы панядзелак у Гродне адбылося афiцыйнае адкрыццё Генеральнага консульства Лiтоўскай Рэспублiкi.
На ўрачыстасцi прысутнiчалi прадстаўнiкi ўлады Гродна i вобласцi, госцi з Лiтвы, супрацоўнiкi амбасады Лiтоўскай Рэспублiкi ў Мiнску, сябры таварыства лiтоўцаў нашай вобласцi. Амбасадар Лiтвы ў Беларусi Ёнас Паслаўскас, вiншуючы супрацоўнiкаў консульства зазначыў, што iх установа павiнна служыць для дабрабыту грамадзян як Лiтвы, так i Беларусi. Сваю прамову Ёнас Паслаўскас зрабiў на выдатнай беларускай мове.
Нагадаю, што Генеральнае консульства Лiтвы знаходзiцца ў Гродне па вулiцы Горкага, 104.
М.КАРНЕВIЧ
|