«Разборкі» спадара Леванеўскага
У суботу ў Гродне супрацоўнiкi мiлiцыi забралi ў Валерыя Леванеўскага – дзеяча прадпрыймальнiцкага руху – рызограф i каля 1000 асобнiкаў бюлетэню «Предприниматель». Нагодай для прыходу мiлiцыянтаў на кватэру з’явiлася вялiкая колькасць улётак, якая распаўсюджваецца ў горадзе i краiне ад iмя незарэгiстраванага стачкама прадпрыймальнiкаў. Рызограф i друкаваная прадукцыя знаходзiлiся на кватэры, якую здымаў Леванеўскi на вулiцы Лiможа. Мiлiцыянты завiталi туды з вобыскам да 22.00. Там знаходзiўся сын В.Леванеўскага – Дзмiтрый.
Згодна з беларускiм заканадаўствам, уласнiк павiнен мець дазвол на набыццё рызографа, а таксама лiцэнзiю на палiграфiчную дзейнасць. Як высветлiлася, падобных дакументаў у Леванеўскага не было.
*** <\b>
На мiнулым тыднi В.Леванеўскi падаў iск у суд Ленiнскага раёна Гродна на газету «Биржа информации». У iм спадар Леванеўскi сцвярджае, што газета сказiла падзеi, у якiх ён браў удзел. Упрыватнасцi, iсцец не згодны з тым, што 28.01.2003 года падчас несанкцыянаванага мiтынга прадпрыймальнiкаў на плошчы Ленiна «лидер стачкома Республики Беларусь был с позором изгнан с площади», як гэта было пададзена на старонках выдання. Спадар Леванеўскi патрабуе скасаваць дагавор куплi-продажу на пакупку газеты, якую ён быццам набыў у кiёску, спагнаць з рэдакцыi 280 рублёў на яго карысць, а таксама спагнаць 100 тысяч рублёў за прычыненую маральную шкоду.
Падрабязнасцi ў наступных нумарах газеты.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|