Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 264 от 27.02.2003  

Смаргонь без «Новай газеты Смаргоні»

Касацыйная iнспекцыя Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда начале з старшынём Уладзiмiрам Дабранавым пакiнула без зменаў скаргу прыватнага прадпрыймальнiка Рамуальда Улана са Смаргонi на рашэнне Гродзенскага абласнога гаспадарчага суда аб прыпыненнi яго дзейнасцi.

Нагадаю, што Р.Улан з’яўляецца адзiным выдаўцом недзяржаўнай «Новай газеты Смаргонi». З зыскам у суд аб прыпыненнi яго дзейнасцi звярнуўся Смаргонскi райвыканкам, маўляў, за неаднаразовыя парушэннi прадпрыймальнiцкай дзейнасцi. Аб гэтым працэсе «БI» падрабязна паведамляла ў №5(261) ад 06.02.2003 г. Р.Улан лiчыць, што гэта заказная справа, накiраваная супраць яго, перш за ўсё, як канкурэнта для раённай газеты. Па яго словах, наклад ягонай газеты ў тры разы вышэйшы за наклад раённай. У бюджэт штогод ён плацiць падаткi ў памеры 17 мiльёнаў, а «раёнка» патрабуе датацый 4 мiльёны.

У «Новай газеце Смаргонi» працавалi 22 работнiкi, якiя штомесяц без затрымак атрымлiвалi заробак. Цяпер усе яны могуць застацца без працы. Наступная iнстанцыя – Вышэйшы гаспадарчы суд краiны.

М.КАРНЕВIЧ

Назад