Карэлічы-Падляссе
«Цырынскія музыкі» замест дыпламатаў
Прыемнымi ўражаннямi аб паездцы ў Польшчу дзеляцца з аднавяскоўцамi самадзейныя артысты народнага гурта «Цырынскiя музыкi».
У складзе дэлегацыi Карэлiцкага раёна яны наведалi Польшчу па запрашэнню кiраўнiцтва гмiны Орля. На тэрыторыi гмiны пражывае каля 4 тысячаў чалавек, пераважна беларусаў. Нашы суродзiчы вельмi цёпла прымалi гасцей, якiя, акрамя Орлi, пабывалi ў Крывятычах, Мiклашах, Шчытах. Удзячныя госцi шчыра вiталi музыкаў цёплымi апладысментамi i кветкамi.
У ходзе вiзiту дасягнута дамоўленасць аб далейшым пашырэннi дзелавых i культурных кантактаў памiж Карэлiцкiм раёнам i Арлянскай гмiнай Падляшскага ваяводства Польшчы.
А.ЖАЛКОЎСКI
|