ВОРАНАВА
І ў іх свае маржы
На цэлы раён прагрымелi нядаўна Воранаўскiя маржы. У 10-градусны мароз яны выйшлi на мясцовае возера ў адных плаўках i без усякай боязнi пачалi скакаць у ледзяную палонку.
Адзiн з ветэранаў падобнага купання – Канстанцiн Глушко, прымае надзвычайныя працэдуры разам са сваiм 10-гадовым унукам Косцям.
Усяго секцыя воранаўскiх маржоў налiчвае дзесяць чалавек. Адметна, што яны амаль не зведваюць прастудных захворванняў.
С.ВАЛОШКА
|