Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 265 от 06.03.2003  

Пастрадаў за парадак

Здарэнне гэта адбылося мiнулай восенню, а кропка па яго наступствах пастаўлена нядаўна.

Пастух фермы «Праважа» калгаса iмя Ленiна В.Кучынскi пасвiў у той дзень з напарнiкам кароў. Каб пасвiлася лепей, мужчыны пачаставалiся вiнцом, а калi стала зусiм добра – заснулi побач са статкам. Каровы, зразумела, вярнулiся дамоў самi. А вось загадчык фермы Анатоль Бардун падаўся на пошукi бедалагаў, прычым, з кiем у руках. Гэтым самым кiем ён i «разбудзiў» недарэкаў.

Аднак тыя аказалiся не з простых. Аднаму з iх расхваляваны загадчык фермы зламаў палец на руцэ.

Справа патрапiла ў суд, i Воранаўскi суддзя вынес пакаранне: адзiн год папраўчых работ з утрыманнем 15 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.

С.ВАЛОШКА

Назад