Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 265 от 06.03.2003  

НАВАГРУДАК

Вянкі побач з хлебам

Жыхары Навагрудка, якiя ходзяць у краму па вулiцы Iнтэрнацыянальнай, паскардзiлiся мясцоваму начальству на тое, што ў краме разам з хлебам прадаюць жалобныя вянкi. У адказ, аднак, пачулi сакраментальную фразу: гэта патрабаванне часу – пашыраць асартымент тавараў i атрымаць большы прыбытак, так рэкамендавана зверху.

Можа гэта i сапраўды патрабаванне часу? У мiнулым годзе, згодна дадзеных раённай статыстыкi, у раёне нарадзiлася 431 дзiцё, а памерла 1220 чалавек. Сапраўды, рытуальныя паслугi даводзiцца пашыраць.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад