Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 267 от 20.03.2003  

IЎЕ

Брыльянтавае вяселле ў Лаўкеніках

Такiя вяселлi становяцца цяпер сапраўднай падзеяй на ўвесь раён.

У вёсцы Лаўкенiкi, што ў Iўеўскiм раёне, адбылася незвычайная сямейная ўрачыстасць. Прысвячалася яна 60-годдзю сумеснага сямейнага жыцця Генаэфы Бранiславаўны i Iосiфа Мiхайлавiча Яраловiчаў. З гэтае нагоды ў сялянскай хаце сабралiся iх дзецi, унукi, праўнукi, сваякi i аднавяскоўцы. За святочным сталом гучалi тасты i пажаданнi, вiншаваннi, а таксама традыцыйныя воклiчы «Горка!».

Паяднаўшы свае лёсы шлюбам у далёкiм 1943 годзе, Яраловiчы многiя дзесяцiгоддзi пражылi ў любовi i згодзе, не дзелячы хатнiя клопаты на мужчынскую i жаночую працу. Генаэфа Бранiславаўна ў свой час, як перадавая звеннявая па вырошчванню лёну, абiралася дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусi. Чым, дарэчы, вельмi ганарыцца Iосiф Мiхайлавiч, быццам ён быў членам ураду.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад