НАВАГРУДАК
Кашачы баль
Выхаванню добрых адносiн да нашых малодшых братоў прысвячалася свята «Кашачы баль», што адбылося ў Налiбоцкай сярэдняй школе на Навагрудчыне.
У падрыхтоўцы незвычайнай iмпрэзы разам з вучнямi ўдзельнiчалi iх бацькi. Пачалася ўрачыстасць змястоўным аповядам настаўнiка заалогii пра катоў i кошак. Затым прапанавалi конкурснае прадстаўленне. Дзецi з такiм задавальненнем распавядалi пра сваiх гадаванцаў, што, здавалася, iх слухалi i самi гадаванцы. Пасля правядзення конкурсу чацвяраногiя сябры атрымалi ў якасцi пачастунку вiтамiнны корм.
С.ВАЛОШКА
|