Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 267 от 20.03.2003  

Зразумелая занепакоенасць

З новага навучальнага года ў Дзятлаве павiнна пачаць сваю бiяграфiю гiмназiя. Ствараецца яна на базе беларускамоўнай СШ №2. Ужо аб’яўлена, што выкладанне ў навучальнай установе новага кшталту будзе весцiся на дзвюх мовах – рускай i беларускай. Мясцовых жыхароў у гэтай сувязi вельмi занепакоiла тое, ў якiм стане можа апынуцца роднае слова, цi не стане яно своеасаблiвым арнаментам, зведзенае да вывучэння беларускай мовы i лiтаратуры ды мастацкай самадзейнасцi...

Вядома, што наша родная мова паўсюдна ў заняпадзе i выцiскаецца з усiх сфераў жыцця. Таму i зразумела занепакоенасць землякоў Iгната Дварчанiна, актыўнага дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Заходняй Беларусi ў даваенны час. Яго помнiк дагэтуль стаiць на цэнтральнай плошчы Дзятлава.

С.ВАЛОШКА

Назад