Шчучыш
Не маці, а вылюдак
Жахлiвая знаходка на сметнiку ўзрушыла многiх людзей, якiя, здавалася, ужо прывыклi да рознага кшталту надзвычайнага роду здарэнняў. На гэты раз у выкiнутай спартыўнай торбе знаходзiлася цельца немаўляткi. Праз некалькi дзён было устаноўлена iмя бездушнага чалавека-злачынцы. Такой асобай аказалася 36-гадовая жыхарка А. з недалёкай ад райцэнтра вёскi Ляшчанка. Нарадзiўшы немаўля мацi-вылюдак утапiла яго ў вядры з вадою, пасля чаго звыш 10 дзён захоўвала труп на балконе. А за тым сумку з астанкамi дзiцяцi выкiнула у кантэнер смеццезборачнай машыны. Неўзабаве на палiгоне бытавых адходаў i была выяўлена страшэнная знаходка.
У адносiнах да забойцы роднага дзiцяцi ўзбуджана крымiнальная справа.
|