Навагрудак
Цяжкасці ў дзяцей ад нараджэння. А ў дзяржавы?
Звыш 100 дзетак выхоўваюцца i навучаюцца ў Навагрудскай школе-iнтэрнат.
Ды словы «цяжка», «цяжкiя» вымаўляюцца тут часта з iншай нагоды. А найперш з-за нездавальняючага матэрыяльнага забеспячэння, прарэхаў у фiнансаваннi школы-iнтэрнат. Спецыфiчную ўстанову ўлады арыентуюць на самазабеспячэнне. А калi летась ураджай на прышкольным участку не ўрадзiў, то малiся школа на фундатараў i толькi на iх спадзявайся. Добра, што шэраг сельгаспрадпрыемстваў пачулi голас гаротнiкаў i дапамоглi бульбай ды iншай гароднiнай. Асобныя ж прадпрыймальнiкi (Б.Кроцiн, А.Маслаў) i святары ахвяравалi выхаванцам музычны цэнтр, салодкiя пачастункi, прадметы асабiстай гiгiены i iншае.
Крыўдна за краiну, якая перакладвае свае клопаты на чужыя плечы i цешыцца, што нехта купiў для дзяцей мыла i зубную пасту.
С.ВАЛОШКА
|