Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 269 от 03.04.2003  

ІЎЕ

Ушанавалі паэтаў-землякоў

У Iўеўскай раённай бiблiятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная юбiлеям Канстанцыi Буйло i Мар’яна Дуксы, нашым вядомым паэтам. Арганiзавалi мерапрыемства сябры лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «Спадчына».

К.Буйло шырока вядома сваiм вершам-гiмнам «Люблю наш край, старонку гэту...». Такой жа любоўю да роднай Беларусi прасякнута ўся яе творчасць. Дарэчы, знакамiтая паэтка, 110-ыя ўгодкi якой адзначылi, пахавана ў мястэчку Вiшнява цяперашняга Валожынскага раёна. А на суседняй Смаргоншчыне жыве i творыць таленавiты лiрык Мар’ян Дукса.

Кранальна i натхнёна гучалi на вечарыне творы самабытных майстроў прыгожага пiсьменства. Здавалася, што iх словы чуюць не толькi ў гасцёўнi, а i ў Лiдзе, Валожыне, Смаргонi...

С.РАЦКЕВIЧ

Назад