Карэлiчы
Свячны заводзік у купэ са спіртам
У Карэлiчах выяўлены незвычайны нелегальны бiзнес. Прадпрыймальнiк Р. наладзiў вытворчасць царкоўных свечак, аб чым так марыў некалi вялiкi камбiнатар. У ходзе нечаканай праверкi ў яго канфiскавалi больш 2000 свечак, 18 бабiн свечкавай нiцi i станок для вырабу свечак.
Але згаданае яшчэ не ўсё з патаемных знаходак. Побач са святымi рэчамi захоўвалася i д’ябальскае рэчыва. Маецца на ўвазе 50 лiтраў эцiлавага спiрту, з якiм уладальнiку давялося таксама развiтацца.
С.ВАЛОШКА
|