Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 270 от 10.04.2003  

НАВАГРУДАК

Ваську ўратавалі. Ён «аддзячыў»

Незвычайны выпадак здарыўся ў Навагрудку: практычна ў цэнтры горада ў калодзеж звалiўся кот Васька. Лямантаваў так, што прахожыя людзi не маглi не звярнуць увагi. Праўда, так i не маглi дапамагчы недарэку. Пашэнцiла, што выпадкова побач праходзiў супрацоўнiк аддзела па Надзвычайных сiтуацыях. Ён i выцягнуў Ваську з калодзежа. Але той, у сваю чаргу, аддзячыў не вельмi прыстойна: пацарапаў выратавальнiка.

Але што толькi не зробяць добрыя людзi для братоў сваiх меншых, нават калi тыя i застаюцца няўдзячнымi.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад