Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 270 от 10.04.2003  

Зробім лепш 03!

Грамадзскiмi аб’яднаннямi Беларусi з iнiцыятывы Асамблеi Грамадскiх Аб’яднанняў ладзiлася агульнанацыянальная грамадзянская кампанiя «Зробiм лепш!», прысвечаная мiжнароднаму дню здароўя 7 красавiка 2003 года.

Мэта акцыi «Зробiм лепш 03» – прыцягнуць увагу грамадства да актуальных праблемаў здароўя нацыi i дапамагчы вырашыць праблемы, звязаныя са станам медыцынскага абслугоўвання, сiстэмы аховы здароўя сродкамi, даступнымi для грамадства i грамадскiх арганiзацый.

Акцыю падтрымаў Цэнтр мiласэрнасцi «Сям’я», якi выпусцiў iнфармацыйны бюлетэнь.

Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне «Клуб Здаровай Сям’i» правяло апытанне «Ваша дзiця (лад жыцця i здароўе)», аналiз, статыстыку, iндывiдуальныя кансультацыi спецыялiста па прафiлактыцы i аздараўленню, i «Дзень Здароўя», якi, дарэчы, праводзiцца ў клубе кожную сераду а 18.30.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне практычных псiхолагаў у рамках акцыi правялi дзень псiхалагiчнага здароўя на факультэце псiхалогii Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Таксама адбыўся дзень псiхалагiчнага здароўя ў праграме Дня прафесiйнага росту псiхолагаў. Гродзенскiя практычныя псiхолагi зладзiлi таксама круглы стол на тэму «Як быць псiхалагiчна здаровым» з удзелам псiхiатра, псiхатерапеўта, святара, выпусцiлi iнфармацыйны лiсток «7 красавiка – Дзень псiхалагiчнага здароўя».

Ацыя «Зробiм лепш 03» – працяг кампанii «Зробiм лепш!», якая прайшла летась у Гродне, Лiдзе, Ваўкавыску, Оршы, Вiцебску, Магiлеве, Мiнску, Маладзечна, Брэсце i ў iншых гарадах. Усяго ўдзел у леташнiх акцыях бралi 70 арганiзацыяў з 22 гарадоў Беларусi. Удзельнiкi прыбiралi смецце на вулiцах, ачышчалi берагi рэчак, прыбiралi на дзiцячых пляцоўках i ў дварах.

Алена Безган

Назад