Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 271 от 17.04.2003  

АШМЯНЫ

«Ой, косю, мой косю...»

Даўнейшую песню пра конiка з сумам цяпер прыгадваюць жыхары вёскi Доржы Ашмянскага раёна.

Некалькi гадоў таму кiраўнiцтва мясцовага калгаса аддало ў карыстанне ледзь жывую кабылку, паколькi ў калгаснай канюшнi яе не было чым кармiць. Сяляне яе выхадзiлi, выкармiлi, а калгаснае начальства не дало нават i травiнкi. I вось цяпер, паглядзеўшы, што конiк пачаў працаваць, забралi яго iзноў у калгас. I пайшла кабылка там iзноў па руках. Пенсiянеры, якiя яе адхожвалi, кажуць, што яна зусiм апошнiм часам змарнела, нават жалобна iржэ. Але мясцовыя начальнiкi не думаюць нi пра конiка, нi пра пенсiянераў, якiя цяпер уручную пачынаюць капацца на сваiх прысядзiбных надзелах.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад