Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 271 от 17.04.2003  

НАВАГРУДАК

Непамерныя паборы з нябожчыкаў раскрыты

За аказаныя паслугi ў Навагрудскiм моргу бралi непамерную плату. Прычым, падыходзiлi да справы iндывiдуальна: у адных прасiлi 180 тысяч рублёў, у другiх 90 тысяч. Родныя нябожчыкаў захвалявалiся, пайшлi скаргi па iнстанцыях.

Дайшло да таго, што службу «Белмедзабеспячэнне» праверыў дэпартамент фiнансавых расследаванняў. Высветлiлася, што адзiн з работнiкаў вышэйзгаданай арганiзацыi прысвойваў грашовыя сродкi шляхам фальсiфiкацыi ў справаздачных дакументах. У сувязi з гэтым была ўзбуджана крымiнальная справа.

На чым людзi толькi не зарабляюць, нават на нябожчыках. Вось дык часы наступiлi.

С.ВАЛОШКА

Назад