Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 271 от 17.04.2003  

НАВАГРУДАК

Ёсць у Шчорсах тэатр

Грамадскасць Навагрудчыны адзначыла першы юбiлей дзiцячага ўзорнага лялечнага тэатра «Шчарсунок». Менавiта дзесяць гадоў таму за спектакль «Смачны кавалачак» калектыву было прысвоена званне «Узорны».

Наогул, тэатру Шчорсаўскага цэнтральнага Дома культуры больш за 20 гадоў. Сваiм нараджэннем «Шчарсунок» абавязаны вялiкiм энтузiастам нацыянальнай культуры Ядвiзе Мар’янаўне i Анатолю Аляксандравiчу Монiчам, якiя напачатку 80-х гадоў узначальвалi мясцовы ЦДК.

Справу Монiчаў годна прадаўжаюць iх паслядоўнiкi. Рэпертуар тэатра разлiчаны як на дзяцей, так i на дарослых. А яго вiзiтоўкай з’яўляецца спектакль «Дзед i жораў». Летась калектыў быў прызнаны адным з лепшых лялечных тэатраў вобласцi. Зараз самадзейныя артысты рыхтуюць пастаноўку па п’есе «Тры парсючкi».

А.ВАСIЛЕВIЧ

Назад