Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 271 от 17.04.2003  

ІЎЕ

Крыўда Юрацішак

Мiнулы век перадаў ХХI стагоддзю праблему мястэчка Юрацiшкi. Дзесяцiгоддзямi вялiся размовы аб будаўнiцтве ў былым райцэнтры Дома культуры. Апошнiм часам даносяцца абяцанкi, каб зрабiць для гэтай мэты рэканструкцыю колiшняга магазiна гаспадарчых тавараў. Аднак справа застаецца на мёртвай кропцы.

Як гэта так: нават у вёсках ёсць дыхтоўныя будынкi ўстаноў культуры, а Юрацiшкам нуль увагi, – абуралiся местачкоўцы падчас нядаўняй прамой лiнii з загадчыкам аддзела культуры Iўеўскага райвыканкама Галiнай Белуш. I пачулi ў адказ несуцяшальныя словы. Маўляў, аблвыканкам не выдзелiў сёлета сродкi на рэканструкцыю магазiна, а ў мясцовым бюджэце на гэты аб’ект грошай няма.

Дзе ж узяць сродкi? Рытарычнае пытанне.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад