ВОРАНАВА
За рулём з фальшывымі дакументамі
Быццам якая эпiдэмiя шырыцца ў Воранаўскiм раёне, альбо можа «мода» – атрымаць фальшывыя вадзiцельскiя пасведчаннi. Здабываюць iх рознымi шляхамi i прад’яўляюць у Лiдскае МРЭО ДАI. Ды хiтрыкi гэтыя выкрываюцца. Менавiта так здарылася з жыхаром Забалацi А.Кашлеем, лесарубам Беняконскага ляснiцтва С.Карповiчам, рабочым племзавода «Беняконскi» У.Квеценям i iншымi.
Калi летась за фальшывыя дакументы ў судзе разгледжана 10 спраў, то за першы квартал бягучага года – ужо шэсць.
С.ВАЛОШКА
|