Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 271 от 17.04.2003  

Bыстава

Капялюш Якуба Коласа ў Новым Замку

У Cенатарскай зале Новага Замка Гродзенскага гiсторыка-археалагiчнага музея адкрылася выстава да 80-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Экспанаты прадстаўлены Лiтаратурна-мемарыяльным музеем iмя Якуба Коласа.

Наведвальнiкi выставы маюць унiкальную магчымасць пабачыць сапраўдныя рарытэты: гэта ўласныя рэчы Якуба Коласа, цiкавыя этнаграфiчныя экспанаты, многiя з якiх зробленыя рукамi дзядзькi Антося. Цiкаўныя могуць пазнаёмiцца з гiсторыяй напiсання i публiкацый «Новай зямлi», перакладамi на англiйскую, польскую i рускую мовы, шматлiкiмi выданнямi, апошняе з якiх было ў 2002 годзе.

Асаблiвую цiкаўнасць выклiкаюць сапраўдныя рэчы, якiя некалi належалi Коласу: гэта капялюш, паласатая кашуля з клятчатым гальштукам, партфель, у якiм ён насiў рукапiсы, блакнот i аловак, якiм пiсаў. Побач месцяцца сапраўдныя леснiчоўскiя дзежкi, кармушкi для пчол, тут i люлька дзядзькi Антося. Сапраўдную атмасферу «Новай зямлi» ствараюць творы беларускiх жывапiсцаў, што дапаўняюць выставу: гэта выявы леснiчовак, а таксама партрэты слыннага пiсьменнiка, яго мацi, жонкi, iншых сваякоў.

Выстава будзе доўжыцца да 10 траўня. На наступным тыднi плануецца прэзентацыя-экскурсiя для наведвальнiкаў са спецыялiстамi з коласаўскага музея.

Алена СIНЕВIЧ

Назад