Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 272 от 24.04.2003  

ГРОДНА

Памяці буравесніка

Каля 40 чалавек прыйшлi ў мiнулы аўторак да помнiка правадыра сусветнага пралетарыяту ў Гродне з тым, каб ушанаваць угодкi ягонага дня нараджэння. Адбыўся 10-хвiлiнны мiтынг.

Прадстаўнiк абкама Камунiстычнай патрыi Беларусi (КПБ) Мiкалай Чыркоў заявiў, што «як бы нi старалiся сёняшнiя гаспадары вытравiць памяць пра гэтага генiяльнага чалавека – гэта iм не ўдасца». Прамоўца пасетаваў на адсутнасць падтрымкi з боку гарадскiх уладаў i на тое, што з iх нiхто не прыйшоў на мiтынг.

Цiкава, што ў гэты час на плошчы Ленiна вакол манумента кiпела работа: шчыравалi будаўнiкi. Рабочыя на час прамовы цiкаўна замёрлi з масцяркамi ў руках. Мiлiцыя асаблiвай пiльнасцi да мiтынгоўцаў не праявiла, праўда, паставыя запыталiся ў арганiзатараў цi маюць яны дазвол на правядзенне мерапрыемства.

Усё прайшло без эксцэсаў. Святкаванне прадоўжылася ў кiнатэатры «Чырвоная зорка»: чыталi даклады i глядзелi фiльм «Рождённый бурей».

Алена СIНЕВIЧ

Назад