Лiда
«Раёнцы» вынесена папярэджанне
Мiнiстэрства iнфармацыi РБ вынесла папярэджанне «Лiдскай газеце». Газета зарэгiстравана як беларускамоўнае выданне, але фактычна не друкавалася на беларускай мове.
Высветлiлася, што супрацоўнiкi рэдакцыi самавольна змянiлi мову выдання. Дарэчы, такая моўная палiтыка адбiла ахвоту набываць газету ў многiх чытачоў. У горадзе выходзяць дзве рускамоўныя газеты i яшчэ адна на польскай мове. Як заўсёды, толькi беларусы застаюцца абмежаванымi, каб атрымлiваць iнфармацыю на роднай мове. Дарэчы, у «Лiдскай газеце» у свой час працавалi вядомыя беларускiя пiсьменнiкi i публiцысты: Валянцiн Таўлай, Нiна Тарас, Якуб Мiско, якiя з памятнага верасня выдавалi газету на роднай мове.
Выходзiць, у Лiдзе развучылiся пiсаць на роднай мове?
А.ЖАЛКОЎСКI
|